Ілюстрацыйнае фота ДонПресс.

Напярэдадні 30 сакавіка – у дзень, калі планета пагрузіцца на гадзіну ў цемру падчас акцыі “Гадзіна Зямлі” – таварыства “Зялёная сетка” запрашае паўдзельнічаць у фотаконкурсе.

Гадзіна Зямлі – адна з самых маштабных экалагічных акцый, закліканая нагадаць зямлянам пра глабальныя праблемы чалавецтва: змяненне клімату, вычарпальнасць прыродных рэсурсаў і забруджванне наваколля. У 2019 годзе Беларусь далучыцца да яе ў 11-ы раз.

Калі вы хочаце не проста стаць удзельнікам сусветнай падзеі, а быць яго актыўным суарганізатарам, удзельнічайце ў фотаконкурсе таварыства “Зялёная сетка” да Гадзіны Зямлі. Фіксуйце гістарычны момант пагружэння нашай краіны ў цемру.

Удзельнічаць можна ў адной з прапанаваных намінацый:

  • Загадзя знайдзіце ў сваім горадзе аб’ект (гістарычны будынак ці гандлёвы цэнтр – значэння не мае) ці стварыце такі аб’ект самі, звярнуўшыся ў адказныя дзяржорганы, які будзе адключацца 30 сакавіка ад 20:30 да 21:30. Зафіксуйце гэты факт у зручным для вас фармаце: відэа ці фота (відэа – момант адключэння; фота – да і пасля адключэння).
  • Прыміце больш камерны ўдзел у Гадзіне Зямлі і раскажыце пра гэта нам. 30 сакавіка прыдумайце для сябе, чым цікавым, забаўным і карысным можна заняцца ў “цёмную” гадзіну, ад 20:30 да 21:30. І зрабіце пра гэта невялікі фотарэпартаж з аповедам.

Размясціце вашыя здымкі/відэа ці фотагісторыі з вечара ва ўласных сацыяльных сетках 30 сакавіка, адзначыўшы ў Facebook (@Зелёный портал), ВКонтакте (@Зелёный портал), Instagram (@grennbelarus) і абавязкова праставіўшы хэштэгі #гадзіназямлі2019, #часземли2019, #earthhourbelarus2019.

Фота Vgorode.

У панядзелак, 1 красавіка, пры дапамозе рандомнага лічыльніка мы вызначым пераможцаў у кожнай намінацыі. Увага! Прымаць удзел можна толькі ў адной з намінацый.

Прызы:

За ўдзел у першай намінацыі – брэндзіраваная экасумка, флэшка і блакнот ад таварыства “Зялёная сетка” і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by – шматразовы кубачак Ecoffee cup на 400 мл.

За ўдзел у другой намінацыі – брэндзіраваная экасумка і флэшка ад таварыства “Зялёная сетка” і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by – набор шматразовых мяшэчкаў з тканіны.

• Текст доступен на языке: Русский