Ілюстрацыйнае фота российскийспорт.рф.

Двое смаргонскіх баксёраў Дзяніс Беніцэвіч і Мікіта Жарнасек сталі прызёрамі рэспубліканскага першынства сярод юніёраў, якое прайшло на мінулым тыдні ў Магілёве. У вагавой катэгорыі 48 кг Мікіта Жарнасек заняў другое месца, а Дзяніс Беніцэвіч у вагавой катэгорыі 46 кг – трэцяе.

На папярэднім турніры Мікіта Жарнасек выканаў разрад у кандыдаты майстры спорту.

Абодва спартсмены чацвёрты год займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Тухто.

– Мікіта трэніруецца тры разы на тыдзень, Дзяніс – чатыры. Абодва спартсмены на трэніроўках старанна працуюць, нацэленыя на вынік. Не першы год яны ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе займаюць прызавыя месцы, – адзначыў Віктар Тухто.

Віктар Тухто разам са сваімі выхаванцамі Дзянісам Беніцэвіча (злева) і Мікітам Жарнасекам (справа). Фота забяспечанае shliah.by ЦТДіМ.

• Текст доступен на языке: Русский