Урачыстасці будуць адбывацца 22-23 сакавіка ў Вільні. 

Ахвотныя могуць прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 155-ым угодкам з Дня смерці кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў на землях Літвы і Беларусі Кастуся Каліноўскага.

22 сакавіка

10.30 на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė) званы касцёла св. Апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.

Пасля званоў на працягу ўсяго дня адбудзецца зачытванне імёнаў паўстанцаў, якое будзе цягнуцца да 19 гадзіны, калі на Лукішскім пляцы будуць запаленыя 26 паходняў.

23 сакавіка

13.30 збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė)

13.45 пачатак шэсця на Лукішскі пляц

14.20 пачатак урачыстасцяў на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė)

16.00 гістарычны круглы стол, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863-1864 гадоў у Нацыянальным музеі Літвы (Arsenalo gatvė 3)

18.00 імша памяці паўстанцаў у касцёле Святога Барталамея (Užupio gatvė 17A)

Арганізацыйны камітэт: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Віленскі беларускі клюб “Сябрына”, Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, Беларуская Нацыянальная Памяць.

Старонка падзеі ў фэйсбуку.