Мапа travel-minsk.by.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №104 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей», паведамляе БелТА.

Межы гэтых абласцей былі вызначаныя больш за 60 гадоў таму, у 1950-я гады. З-за меліярацыйных і іншых работ, будаўніцтва аб’ектаў транспартнай інфраструктуры межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці (рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і іншымі).

Указ прадугледжвае вызначэнне з 1 снежня 2019 года меж Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей, іх раёнаў і горада Жодзіна, ажыццяўленне рэгістрацыі і ўліку змен адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў ў Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі.

Межы Брэсцкай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з беларуска-ўкраінскай мяжой, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызваленыя ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы. Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды.

• Текст доступен на языке: Русский