Фота 1prof.by.

Такім эксперыментам вядомы рэпетытар Яўген Лівянт падзяліўся ў сваім фэйсбуку, Ён абіраў адзін варыянт на ўсе пытанні тэста па фізіцы, і  атрымаў 51 бал.

«Заходзім на сайт РІКВ, адкрываем тэст па фізіцы, забіваем усюды ў адказах часткі А адказ «2», а ў частцы В наогул адказаў не пішам — і атрымліваем 51 бал!

Увосень, калі ўвялі новую сістэму разліку балаў ЦТ, я ўжо пісаў, што ўсіх, хто мае дачыненне да ўкаранення новай сістэмы, трэба звольніць к д’яблу за прафнепрыдатнасць», — абураецца матэматык.

У каментарах падзяліліся і іншымі вынікамі: жанчына набрала 36 балаў па англійскай мове, проста абіраючы першы варыянт адказу.

• Текст доступен на языке: Русский