Астана. Фота sputniknews.kz.

Дэпутаты прынялі ў першым і другім чытанні папраўкі ў канстытуцыю аб перайменаванні сталіцы краіны Астаны ў гонар першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, паведамляе tenginews.kz

«Прынята гістарычнае рашэнне», — сказаў спікер мажыліса парламента Нурлан Нігматулін.

Нігматулін растлумачыў, што прэзідэнтам Касым-Жамартам Такаевым прынята рашэнне накіраваць дадзеную прапанову на разгляд парламента без вынясення на рэферэндум.

Раней прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў перайменаваць сталіцу Казахстана Астану ў Нурсултан.

• Текст доступен на языке: Русский