18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У Беларусі да гэтага свята прымеркаваны Фэст экскурсаводаў, падчас якога бясплатна можна трапіць на самыя разнастайныя ўнікальныя экскурсіі па Беларусі, а таксама ў замежжы.
Фэсту экскурсаводаў ёсць магчымасць звярнуць увагу беларускага
грамадства на тыя помнікі, якія знаходзяцца побач з намі. Часам мы нават не
ўяўляем, наколькі багатая гісторыя тых месцаў, дзе мы жывём, працуем ды
звыкла бавім свой час.
– Вандроўкі ў межах Фэста – гэта не толькі пра велічныя замкі і манументальныя палацы, але і пра дарагія сэрцу невялікія дамкі, заняпалыя сядзібы – усё, што стварае непаўторнасць роднага краю, – кажуць арганізатары.
Сёлета Фэст экскурсаводаў юбілейны: свята, якое адбудзецца 13 – 14
красавіка, ладзіцца ў дзясяты раз. Запланавалі юбілейныя навінкі: квэсты для дзяцей і дарослых, незвычайныя маршруты па «звычайных» мясцінах.
Стваральнікі Фэста не ставяць сабе мэту павялічыць колькасць бясплатных экскурсій, але будуць больш пільна адсочваць іх якасць.
Экскурсіі ў межах Фэста могуць праводзіць не толькі прафесійныя экскурсаводы, а таксама выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы, даследчыкі пэўнай эпохі, асобы, тэматыкі ці рэгіёна.
Як расказалі арганізатары карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» арганізатары, да першага красавіка экскурсаводы рэгіструюцца да ўдзелу ў фэсце. Дакладны спіс будзе пасля гэтай даты. Ужо ёсць 54 экскурсіі.
Мы звязаліся з краязнаўцам Уладзімірам Садоўскім, які ладзіў летась экскурсію ў Маладзечне.
– Сёлета ў межах Фэста 13 красавіка таксама правяду экскурсію па былым польскім вайсковым гарадку Гелянова, – падзяліўся Уладзімір. – назбіраліся новыя факты.
• Текст доступен на языке: Русский