Падраздзяленне ААН па пошуку рашэнняў для стабільнага развіцця апублікавала штогадовы даклад World Happiness Report 2018 (* pdf), Згодна з ім самай шчаслівай краінай стала Фінляндыя.
Аўтары даследавання ўлічвалі шэсць фактараў: ВУП на душу насельніцтва, сацыяльная падтрымка, чаканая працягласць жыцця, свабода грамадзян самастойна прымаць жыццёва важныя рашэнні, шчодрасць і стаўленне да карупцыі. Кожны з гэтых паказчыкаў ацэньваюць па 10-бальнай шкале і выводзяць сярэдні для краіны бал.
Так, Фінляндыя ў сярэднім набрала 7,63 бала, на другім месцы Нарвегія (7,59), далей ідуць Данія (5,55), Ісландыя (7,49) і Швейцарыя (7,44). ЗША занялі 18 радок (6,88).
Беларусь на 79-м месцы. Польшча — 42-я, Літва – 50-я, Латвія — 53-я, Расія — 59-я, Казахстан — 60-ы.
Усяго ў спісе 156 краін.
• Текст доступен на языке: Русский