22-23 сакавіка ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага правядуць Рэспубліканскі творчы форум «Выцінаем разам».
Ён збярэ людзей, зацікаўленых старажытным майстэрствам выцінанкі, з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Удзельнікі абмяняюцца творчым досведам, абмяркуюць тэарэтычныя і тэхнічныя праблемы.
Прагучаць даклады пра аўтарскае права і тэорыю арнаменту.
Аб перспектывах развіцця выцінанкі раскажа дырэктар фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» Ала Сташкевіч.
23 сакавіка ў 12.00 у выставачнай зале каледжа адкрыюць выставу «Віртуозы паперы», на якой прадставяць выцінанкі ўсіх удзельнікаў форуму.
• Текст доступен на языке: Русский