Жыхар Маладзечаншчыны ледзь не засек касой знаёмага

Маладзечанскія міліцыянеры затрымалі 56-гадовага жыхара вёски Якавічы Лебедзеўскага сельсавета. Фігуранта падазраюць у тым, што ён пакалечыў касой аднавяскоўца. 

Пра здарэнне ў аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС паведамілі апоўначы. Мясцовая жыхарка расказала, што яе мужа спрабаваў засячы палатном косы знаёмы.

Міліцыя выехала на месца здарэння. Медыкі пацярпелага з раненнямі адвезлі ў бальніцу.

Ужо на месцы інцыдэнту праваахоўнікі высветлілі карціну таго, што адбылося.

Каля 23.40 гаспадары дома, 57-гадовы пацярпелы і яго жонка, спалі ў асобных пакоях. Дзверы ў дом не зачынялі, бо чакалі сына.

Падазраваны зайшоў у дом, пасля – у пакой гаспадара і стукнуў яго касой не менш за пяць разоў па розных частках цела.

У выніку ў пацярпелага – колата-рэзаныя раны грудной клеткі, жывата, шыі і рук. Н

На кліч аб дапамозе прыбегла жонка пацярпелага, якая стукнула зламысніка табурэткай, пасля чаго патэлефанавала ў міліцыю.

Калі затрымлівалі фігуранта, той быў нецвярозы. Чаму гэта зрабіў, патлумачыць не змог.

Цяпер падазраванага заключылі пад варту. За наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання яму пагражае пазбаўленне волі да васьмі гадоў.

 

• Текст доступен на языке: Русский