Фота fishingday.org.

Нераст – найважнейшая звяно ў жыццёвым цыкле рыб. Дзякуючы яму бесперапынна абнаўляюцца віды.

Большасць рыб, якія жывуць у беларускіх вадаёмах, нерастуе вясной. Таму ў гэты перыяд уводзяць асаблівыя ахоўныя меры, забараняюць лоўлю рыб ўсіх відаў ад першага красавіка па 30 мая на вадаёмах Міншчыны.

У гэтыя ж тэрміны забараняецца здабываць рака даўгапалага.

Падчас нерасту аматарскае рыбалоўства цалкам не забараняюць, але істотна  абмежоўваюць. Рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або двайным, ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў.

Ужываць іншыя прылады і спосабы лоўлі ў перыяд забароны нельга. Гэта
кваліфікуюць як парушэнне і караюць штрафам ў  510 да 1275 рублёў.

За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу,не залежна ад яе вагі і памеру, парушальнік абавязаны пакрыць шкоду ў трайным памеры.

Прычыненне шкоды на сто і больш базавых велічынь з’яўляецца падставай для крымінальнай справы.

Тэрміны агульнай вясновай забароны перасякаюцца з нераставымі
забаронамі, усталяванымі асобна на некаторыя віды рыбы – шчупака,
судака, сома.

Такую рыбу, злоўленую ў перыяд забароны на здабычу канкрэтнага віду, неабходна адпусціць назад у вадаём.

• Текст доступен на языке: Русский