Фота ktk.kz.

Школы атрымалі распараджэнні з раённых аддзелаў адукацыі наконт працы з вучнямі пасля трагедыі ў Стоўбцах. Школьным сацыяльным педагогам загадалі арганізаваць маніторынг сацыяльных сетак «на прадмет выяўлення дэструктыўных, суіцыдальных праяў на старонках навучэнцаў».

Копію дакумента перадалі чытачы Свабоды.​

Скрыншот распараджэньня
Скрыншот распараджэння

​Апроч маніторынгу сетак «ВКонтакте», «Одноклассники» ды іншых, сацыяльныя педагогі мусяць правесці ва ўстановах адукацыі «дыягностыку на стрэс-устойлівасць, скласці банк звестак навучэнцаў, якія адносяцца да групы суіцыдальнай рызыкі, маюць патрэбу ў псіхоляга-педагагічнай дапамозе».

Распараджэнне — чарговы захад, які робіць сістэма адукацыі пасля трагедыі ў Стоўбцах. Раней па школах разаслалі інструкцыю, як сярод вучняў па вонкавым выглядзе выяўляць «экстрэмістаў».

Сацыяльна-педагагічным службам загадалі «ствараць пазытыўны імідж» такімі мэтадамі, як «забеспячэньне дзейнасьці груп у Viber… прызначыўшы адміністратарамі дасведчаных педагогаў-псіхолагаў»; прапаноўваць паслугі анлайн-кансультаваньня для вучняў і бацькоў; прыгожа аформіць кабінэты.

• Текст доступен на языке: Русский