Аварыя здарылася 20 сакавіка на скрыжаванні вуліц Маркава і 17 Верасня, расказаў карэспандэнту дзяржаўтаінспектар Вілейскай ДАІ Ягор Кузмічоў.
Сутыкнуліся два аўтамабілі Рэно. У абедзвюх машын – нязначныя механічныя пашкоджанні.
– Са станоўчых момантаў трэба адзначыць тое, што ўсе пяцёра дзяцей у адной з машын былі ў дзіцячых сядзеннях і ўтрымліваючых прыладах. Магчыма, таму ніхто і не пацярпеў, – кажа Ягор Кузмічоў.
• Текст доступен на языке: Русский