Фота Vsezhivoe.ru.

Алені сёлета з’явяцца ў лясах некаторых раёнаў Беларусі, у тым ліку на Маладзечаншчыне і Вілейшчыне. Пра гэта карэспандэнту sb.by на адкрыцці выставы «Паляванне і рыбалоўства» распавёў намеснік старшыні праўлення РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Анатоль Малажаўскі.

– У гаспадаркі заселяць тых аленяў, якія закупілі ў мінулым годзе, – удакладняе спецыяліст. – Гаворка пра 450 асобін. Пакуль яны знаходзяцца на ператрымцы. Да прыняцця новай рэдакцыі правіл паляўнічай гаспадаркі і палявання тэрмін ператрымкі складаў да года. Цяпер – да паўтара года. Звер павінен прывыкнуць да пэўнага месца. У гэты час у іх адбываецца першы ацёл. Па сутнасці мы ствараем ім новую радзіму. І гэта не наш капрыз, гэта навукова абгрунтаваная практыка.

За чатыры годы ў гаспадаркі таварыства завезлі амаль паўтары тысячы аленяў.

– Спадзяюся, што ў найбліжэйшай будучыні алень у беларускіх лясах будзе быццам бы заяц, даступны кожнаму паляўнічаму, – заўважыў Юрый Шумскі, старшыня праўлення РДГА «БТПР».

• Текст доступен на языке: ruРусский