Новага намесніка прадставілі сёння, 22 сакавіка, на пасяджэнні райвыканкама і сесіі раённага Савета дэпутатаў.
Да гэтага прызначэння Марына Пятроўна Вазняк працавала начальнікам вытворчага цэха у філіяле Маладзечанскага малочнага камбіната ў Вілейцы.
У 2018 годзе яе абралі дэпутатам ад Горкаўскай акругі №11 у Вілейцы.
Да ліпеня 2018 года на гэтай пасадзе працаваў Генадзь Касцевіч.
Як паведамляе сайт Вілейскага райвыканкама, намеснік старшыні курыруе пытанні эканомікі, падаткаў, грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцый, маёмасных адносінаў і іншыя.
• Текст доступен на языке: Русский