На вясновых арэлях.

Сёння традыцыйна над пляцоўкай ля музея Купалы ў Вязынцы разносілся песні-вяснянкі і пах гарбаты з самавара.

Хоць вясна ўжо прыйшла і ніводнага лапіка снегу пад нагамі мы не заўважылі, яе гукалі шчыра. Для надзейнасці і ўласнага задавальнення.

Як заўсёды, былі народныя танцы, дзіцячыя і дарослыя гульні, вялізны карагод. А дзятва з усёй тэрыторыі музея шчыра цягала галінкі, шышкі і яловыя лапкі для стварэння вясновага арт-аб’екта.

Сёння на радзіме Янкі Купалы зладзілі Гуканне вясны.

Каларытныя дзяўчаткі.
За размовамі.
І як у такіх мясцінах не нарадзіцца паэтам?
Майстрыхі за справай.
Шчыравалі не толькі танцоры, але і фатографы.
З дапамой дзятвы ствараюць арт-аб’ект – вясновы дыванок.
Танцы.
І канешне – павесіць птушачку. Каб хутчэй прыйшла вясна.
А на беразе ракі працаваў мастак.
Вясновы настрой.
Вясновыя дзяўчынкі.
Неверагодны карагод.
Танчым-танчым…
Мала нас, мала нас на булачку хлеба… Гуляе дзятва.

Фота аўтара.

 

• Текст доступен на языке: Русский