У Даўгінаве насмерць збілі пешахода. За парушэнне правіл кіроўцу каралі 18 разоў

24 сакавіка каля пяці гадзін раніцы 29-гадовы нецвярозы кіроўца на Mazda Premacy у Даўгінаве з’ехаў на правую ўзбочыну і наехаў на мясцовага жыхара, які ішоў у спадарожным кірунку. 

У выніку 29-гадовы пешаход памёр на месцы здарэння. Ён быў без флікера. Следчыя распачалі крымінальную справу.

Загінулага пешахода прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР сем разоў. Кіроўцу – 18 разоў. Акрамя нецвярозага ваджэння, парушальнік своечасова не прадаставіў дадзены аўтамабіль на тэхагляд.

Фотаздымкі з месца здарэння з сайта УУС Мінаблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский