Толькі за суботу ў рэгіёне – шэсць пажараў. Гарэлі будынкі на Смаргоншчыне, Астравеччыне і Ашмяншчыне

Толькі за суботу ў рэгіёне – шэсць пажараў. Гарэлі будынкі на Смаргоншчыне, Астравеччыне і Ашмяншчыне. Пра гэта піша grodno.mchs.gov.by.

23 сакавіка гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Шчопаны на Смаргоншчыне. Паведамілі пра пажар на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў 13:13. У выніку пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомага чалавека.

Гаспадарчая пабудова ў гэты дзень гарэла і ў  вёсцы Міляйкова. Пра гэта паведамілі ў 13:23. Пабудова знішчаная цалкам, пацярпелых няма. Прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні сына гаспадыні.

Трэцяя гаспадарчая пабудова гарэла ў суботу ў вёсцы ШАстакі. Пра пажар даведаліся ў 15:34. У выніку знішчаны дах, пашкоджанае перакрыцце. Мяркуюць, прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця мужа гаспадыні дома.

На Астравеччыне гарэў жылы дом у вёсцы Кеждуны. Пра пажар паведамілі ў 15:13. Знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць у доме. Прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця гаспадара дома.

Таксама ў Астравецкім раёне гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Палушы. Яна знішчаная цалкам. Пра пажар паведамілі ў 17:41. Прычынай можа быць неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобы.

У Грыбаўшчыне Ашмянскага раёна гарэў гараж у прыватным домаўладанні. Пашкоджаны дах і перакрыцце на плошчы 24 квадратныя метры. Мяркуюць, прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобы.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский