Машыну маладзечанкі пашкодзілі ў двары

У двары па Хмяльніцкага, 6 падрапалі машыну Honda, якая належала маладзечанцы 1991 года нараджэння. Пра здарэнне дзяўчыне расказала суседка 1969 года нараджэння. Яно адбылося раніцай 22 сакавіка. Пра гэта “РГ” паведаміў старшы інспектар аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Бартош.

Маладзечанка выйшла з дому, пабачыла на пярэднім бамперы аўто драпіны і выклікала супрацоўнікаў ДАІ.

Устанавілі, што драпіны пакінуў Suzuki Wagon, якім кіравала маладзечанка 1958 года нараджэння. Яна развярнулася, выехала са двара, прыпаркавала аўто ля рынку райспажыўтаварыства і сышла на працу. Па словах жанчыны, скрыгат адчула, але машыну не праверыла.

На кіроўцу “Сузукі” склалі пастановы па другой частцы артыкула 18.17 і па шостай частцы артыкула 18.14 КаАП.

• Текст доступен на языке: Русский