Паштоўкі часоў БНР. Калаж: svaboda.org

Шаноўныя чытачы «Рэгіянальнай газеты»! Наша рэдакцыя шчыра віншуе вас са святам – Днём волі!

У гэты дзень, а дакладней у ноч на 25 сакавіка, у 1918 годзе абвясцілі Беларускую Народную Рэспубліку.

Галоўным органам дзяржавы была Рада, дзяржаўнай мовай – беларуская. БНР мела свой бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.

Дзень абвяшчэння незалежнасці БНР мы святкуем як Дзень волі. І сёння адзначаем 101 гадавіну гэтай даты.

Са святам, сябры!

Нагадаем, што сіламі мясцовых актывістаў мерапрыемствы да ўгодкаў БНР адбыліся ў Вілейцы і Маладзечне.

Летась свята дазволілі адзначыць у Мінску на пляцоўцы ля опернага тэатра.

• Текст доступен на языке: Русский