Салдат тэрміновай службы сышоў у самаволку з вайсковай часці ў Печах

18-гадовы радавы пакінуў месца службы 19 сакавіка. Праз двое сутак, у адпаведнасці з законам, камандзір звярнуўся ў органы ўнутраных спраў. Узбудзілі крымінальную справу. Пошукі ўцекача пакуль не ўвянчаліся поспехам, піша mlyn.by.

Вядома, што 23 лютага і 8 сакавіка вайсковец атрымаў звальненне. У войска хлопец быў прызваны з Лельчыцкага раёна. Ні бацькі, ні сваякі нічога не ведаюць пра яго цяперашняе месцазнаходжанне.

Крымінальную справу завялі па артыкуле 445 (самавольнае пакіданне часці або месца службы). Санкцыі прадугледжваюць ад арышту да пяці гадоў пазбаўлення волі, у залежнасці ад цяжкасці злачынства.

• Текст доступен на языке: Русский