У Магілёве ў аўтамабілі знайшлі мёртвымі хлопца і дзяўчыну

Целы 29-гадовага мужчыны і 27-гадовай дзяўчыны знайшлі ўвечары 22 сакавіка ў аўтамабілі, які знаходзіўся ў гаражы на вуліцы Сіманава ў Магілёве. Слядоў гвалтоўнай смерці не было. Ключ у аўтамабілі знаходзіўся ў замку запальвання, паліва ў баку адсутнічала, піша nn.by.

Па выніках правядзення першапачатковых мерапрыемстваў версію атручэння чадным газам следчыя лічаць адной з асноўных.

Пры праверцы трэба ўстанавіць дакладную прычыну і час смерці маладых людзей. Прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, якую будзе праводзіць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

• Текст доступен на языке: Русский