Фота ogorod.guru.

Смаргонскі доследны лясгас рэгіструе добраахвотных удзельнікаў акцыі «Тыдзень лесу-2019», прысвечаную Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтым годзе акцыя пройдзе ад 13 да 20 красавіка.

Першымі зарэгістраваліся школьнікі з моладзевага парламента пры Смаргонскім раённым Савеце дэпутатаў.

Удзельнікаў акцыі лясгас забяспечыць прыладамі працы і пасадачным матэрыялам, даставіць транспартам лясгаса да аб’ектаў работ і назад.

Рэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў, калектываў і добраахвотных удзельнікаў праходзіць па тэлефонах: 8 (01592) 37-1-21, 32-4-52 і па электроннай пошце priemnaja.smorlhz@tut.by.

• Текст доступен на языке: Русский