Фота maly.ru.

Тэатральны капуснік адбудзецца 29 сакавіка ў Вілейскім Палацы культуры. Пачатак у 18.00.

Выява peramoga.by.

Умовы і парадак правядзення:

Зацікаўленыя калектывы і ўдзельнікі рыхтуюць творчае выступленне ў любым тэатральным або эстрадным жанры (урывак са спектакля, інсцэніроўка, маналог, інтэрмедыя, пародыя, мастацкае чытанне, тэатралізаванае выкананне вакальнага твора, тэатралізаваная харэаграфічная кампазіцыя) у гумарыстычным ключы на ​​вольную тэму да 15 хвілін (калектывы), да пяці хвілін (індывідуальныя выканаўцы).

Выступленне мяркуе вобразнае рашэнне, мастацкае афармленне (касцюмы, рэквізіт), музычнае афармленне (выкарыстанне фанаграмы або жывое выкананне), акцёрскае майстэрства і рэжысуру.

Тэатральны капуснік не прадугледжвае конкурснай асновы, накіраваны на творчую рэалізацыю удзельнікаў і стварэнне святочнай атмасферы.

Заяўкі прымаюцца да 22 сакавіка па форме:

Назва нумара, жанр
Спіс удзельнікаў з указаннем назвы ўстановы, калі ёсць,
кантактны тэлефон
Заяўка на ўдзел у тэатральным капусніку прадугледжвае наяўнасць групы падтрымкі ў зале.

Пісьмовыя заяўкі прымаюцца ў  Вілейскім Палацы культуры па Вадап’янава, 21 з паметкай тэатральны капуснік «Смяяцца, сапраўды, не грэх» або па факсе: 5-43-72.

• Текст доступен на языке: Русский