Выртавалі гаспадара з інваліднасцю ўчора на пажары ў Астравецкім раёне

25 сакавіка 2019 года ў 18:30 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Спонды Астравецкага раёна.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, з аднапавярховага жылога дома ішоў моцны дым, гарэлі пасцельныя прыналежнасці.

У пакоі на ложку знайшлі гаспадара дома – інваліда 2-й групы па апорна-рухальным апараце. Мужчыну вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе “хуткай дапамогі”. Пасля агляду яго шпіталізавалі ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «апёкі 1-2 ступені».

Пажар ліквідавалі. Агонь пашкодзіў ложак, пасцельныя прыналежнасці, закураныя сцены. Прычына здарэння высвятляецца. Папярэдняя версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

• Текст доступен на языке: Русский