У Даўгінаве гарэў гараж з бульбай

Пра тое, што ў Даўгінаве, у адным з прыватных двароў па вуліцы Савецкай, гарыць граж, вілейскім выратавальнікам паведамілі 26 сакавіка каля 19.30.

Калі прыехала брыгада, гарэла гарышча гаража.

– Паколькі пажар гаспадары заўважылі адразу і пажарная брыгада была недалёка, гараж удалося хутка патушыць. Згарэла частка даху, – расказаў карэспандэнту інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Аляксандр Казакевіч.

Па яго словах, ніякага транспарта ў гаражы не было. Гаспадары захоўвалі там бульбу.

У гаражы стаяла печ. Комін са звычайнай металічнай трубы прыціскаўся да драўляных канструкцый гарышча. Ад гэтага і здарыўся пажар.

Спецыялісты РАНС нагадваюць, што ніякія печкі ў гаражы выкарыстоўваць нельга.

Комін жа павінны быць з глінянай цэглы.

 

• Текст доступен на языке: Русский