Інтэрнэт-махляры сталі часцей падманваць маладзечанцаў

На Маладзечаншчыне і па ўсёй Беларусі пачасціліся выпадкі інтэрнэт-махлярства.

Віды махлярства – розныя, пачынаючы ад дзіцячых розыгрышаў ў сацсетках да фінансавых пірамід.

Найбольш папулярныя віды:

1.Просьбы пра дапамогу ад знаёмых і сяброў

Прыходзіць ліст ад асобы інтэрнэт-сябра з просьбай даць рэквізіты банкаўскай карты, бо іх карта заблакаваная. Зламыснікі карыстаюцца даверам блізкіх і сяброў чалавека. Пасля таго, як пацярпелы перасылае дадзеныя звесткі з яго карт-рахунку спісваюцца грошы. Пасля ўстанаўліваюць, што ў сацыяльнай сетцы ўзламалі старонку знаёмага.

Таму калі хтосьці з інтэрнэт-сяброў просіць перавесці яму грошы ці даць рэквізіты банкаўскай карты, патэлефануеце яму і ўдакладніце, ці праўда гэта. Калі вы маеце зносіны рэдка, папрасіце даць нумар тэлефона. Магчыма, рахунак ўзламалі, і вам піша махляр.

  1. Знаёмства з замежнікамі, ветэранамі баявых дзеянняў. Шлюбныя афёры

На сайтах знаёмстваў або ў сацыяльных сетках кожны можа прадставіць сябе тым, кім хоча быць. Як правіла пацярпелыя – жанчыны ад 40 гадоў, якім у сацыяльнай сетцы або на адрас электроннай пошты прыходзіць паведамленне ад невядомага раней мужчыны.

У сетцы ашуканцы распаўсюджваюць фальшывую анкету: прыгожыя здымкі, прыдуманыя інтарэсы, хобі. У лісце зламыснік часта прадстаўляецца вайскоўцам, які служыў у краінах, дзе была або ідзе вайна. Жанчынам прапануюць пазнаёміцца, жыць разам.

Мужчына піша, што мае шмат грошай і каштоўнасцей і хацеў бы пераслаць іх новай знаёмай, бо не можа вывезці з краіны. І просіць выслаць грошы, каб уладзіць усе фармальнасці з афармленнем дакументаў. Грошы перасылаюцца ў краіны далёкага замежжа з дапамогай міжнародных плацежных сістэм. Пасля адной сумы, просяць пра іншую і гэдак далей. І доўжыцца ўсё, пакуль пацярпелая не разумее, што яе падманулі.

  1. Фінансавыя піраміды

Па пошце ці проста ў браўзэры вам прапануюць ўкласці грошы ў каштоўныя паперы, каб у далейшым гуляць на біржы. Гарантуюць стабільны і высокі даход (да 150% ад укладзенай сумы ў месяц), магчымасць у любы час вярнуць свае грошы. Нават могуць падаць доступ у асабісты кабінет, дзе вы будзеце бачыць, як паступаюць працэнты на ваш рахунак.

Праблемы з’явяцца пасля таго, як вы вырашыце зняць грошы. Тэхнічныя непаладкі, праблемы з серверам, ўнутраныя збоі –  усё будзе замінаць. А потым вам проста перастануць адказваць на званкі і лісты.

Як адрозніць фінансавую піраміду

Звярніце ўвагу на кантактныя дадзеныя офіса. Часцей за ўсё такія «Біржы» бяруць назвы рэальных і трохі іх перарабляюць. Калі на сайце няма дакладнага фізічнага адраса, прамога кантактнага тэлефона і нумара ліцэнзіі, то варта задумацца, ці існуе кампанія.

Сур’ёзныя фірмы імкнуцца быць даступнымі, таму размяшчаюць поўную інфармацыю пра сябе.

  1. Фішынг

Яго мэта – лагіны, паролі і іншая канфідэнцыйная інфармацыя, каб атрымаць доступ да грошай і акаўнтаў карыстальніка, а таксама падмануць знаёмых і сяброў асобы, чыю старонку ўзломваюць.

Ашуканцы дасылаюць ліст ад імя вядомай кампаніі з просьбай перайсці па спасылцы, памяняць пароль або ўвесці дадзеныя банкаўскай карты і код пацверджання.

Спасылка вядзе на фэйковый сайт, які вонкава вельмі падобны на сапраўдны. Ахвяра ўводзіць дадзеныя, якія адразу трапляюць зламыснікам. Каб засцерагчы свой рахунак ад узлому, праверце пароль. Надзейны пароль складаецца з дзевяці знакаў і больш, змяшчае загалоўныя літары, лічбы і сімвалы. Гэтыя ж правілы ставяцца і да пошты.

  1. Набыццё тавараў у інтэрнэт-крамах альбо ў фізічных асоб з перадаплатай

Ашуканцы выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі, а таксама ствараюць інтэрнэт-крамы. Складанасць ўстанаўлення інтэрнэт-ашуканцаў у падобных выпадках звязаная з тым, што інтэрнэт-рэсурсы могуць быць зарэгістраваныя з дапамогай замежных сайтаў.

Калі вы думаеце, што сталі ахвярай махлярства ў сетцы, то неадкладна заблакуйце банкаўскія карты. Пасля гэтага неабходна паведаміць аб зламысніках, удакладніўшы інфармацыю ў банку, калі гэта неабходна. Нават калі нічога падазронага яны не зрабілі, а вы выпадкова паведамілі нумар карты незнаёмцу, лепш перастрахавацца і захаваць свае грошы, заблакаваўшы карт-рахунак і ў наступным замяніўшы банкаўскую карту.

 

• Текст доступен на языке: Русский