22 сакавіка ў Палацы культуры правялі конкурс па цырульніцкім майстэрстве, дэкаратыўнай касметыцы і пазногцевым сэрвісе.
Глядзіце, як гэта было!
Royal Party УКантакце, у Аднакласніках і ў Instagram
Гледачы пабачылі выставу сучаснага адзення і вясельных убораў, калекцыі дзіцячых сукенак, паглядзелі выступленні дзіцячых калектываў, паслухалі мінскі кавер-гурт «Кантрабанда».
Падчас мерапрыемства таксама зладзілі выставу тавараў для вяселля і вясельных паслуг «Тэрыторыя вяселляў». Наведнікі ацанілі новыя тэндэнцыі ў сферы прыгажосці, даведаліся, дзе можна замовіць дэкор залы, кандытарскія вырабы, рэстараны, фотасэсіі і відэаздымку і будучага вяселля, і проста свята. Былі прадстаўленыя ювелірныя ўпрыгажэнні, паслугі спа-салонаў і нават турыстычных агенцтваў. Усё – для якаснага правядзення самага незабыўнага вяселля.
Гледачам прапанавалі майстар-класы па часовай татуіроўцы і розных відах масажу, разыгралі спа-паслугі і кандытарскія вырабы. Для ўдзелу ў некаторых з розыгрышаў трэба было проста прадставіцца і пакінуць свае дадзеныя.
Па завяршэнні конкурсу адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.
Конкурс «Свет прыгажосці» – сумесны праект Маладзечанскага райвыканкама, Палаца культуры і Асацыяцыі цырульнікаў і касметолагаў Рэспублікі Беларусь.
Фота аўтара.
• Текст доступен на языке: Русский