Ад 20 сакавіка і на працягу нераста Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіць маштабную кампанію па канфіскацыі браканьерскіх сетак.
Грамадзянам прапануюць добраахвотна здаць сеткі, сеткаматэрыялы і сетныя прылады. Пры гэтым прыцягваць да адказнасці за захоўванне забароненых прылад лоўлі іх не будуць.
У перыяд вясновага нерасту вылаў рыбы сеткамі наносіць найбольш шкоддзіць яе ўзнаўленню. А прычыненая шкода, якую мусяць кампенсаваць парушальнікі, вылічаецца па патройным памерах. Таму інспектары стараюцца адбіраць браканьерскія прылады да таго, як яны патрапяць у вадаём, а іх гаспадары нажывуць праблемы і фінансавыя абавязацельствы.
Адказнасць за захоўванне сеткаматэрыялаў і гандаль імі ўвялі ў студзені 2018 года артыкулам 15.36 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Палова канфіскаваных у мінулым годзе сетак знайшлі як аз у працэсе захоўвання або пры спробе прадаць. Уладальнікам забароненых прылад давялося заплаціць немалыя штрафы.
Сёлета рацягваюць шукаць і канфіскаваць сеткі з дапамогай міліцыі, следчых органаў і грамадскасці.
У дачыненні да фізічных асоб санкцыя артыкула 15.36 прадугледжвае ад пяці (127,5 рублёў) да 50 (1275 рублёў) базавых велічынь штрафу.
А ў дачыненні да прадпрымальнікаў, якія рызыкнулі падзарабіць на продажы сетак, – ад дзесяці (255 рублёў) да двухсот (5100 рублёў) базавых велічынь.
Нягледзячы на тое што заканадаўчая норма, якая забараняе захоўванне і рэалізацыю сетак дзейнічае ўжо больш за год, не ўсім вядома, што нават старыя дзедаўскія сеткі, якія вісяць на гарышчы, могуць стаць прычынай для разгляду.
Здаць сеткавы «арсенал» можна добраахвотна і абсалютна без наступстваў.
Па пытаннях добраахвотнай здачы рыбалоўных сетак, сеткаматэрыялаў і іншых сетных прылад лоўлі, грамадзяне могуць звярнуцца ў Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8-01797-50-7-40 альбо ў любую іншую міжраённую ці абласную інспекцыю, а таксама на «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000.
• Текст доступен на языке: Русский