«Яна мяне ўвесь час калупала». У Лельчыцкім раёне муж забіў жонку пасля 30 гадоў сумеснага жыцця

У Лельчыцкім раёне банальная сварка мужа і жонкі, якія пражылі разам 30 гадоў, прывяла да трагедыі. Муж нанёс больш за 35 удараў: біў матыкай і іншымі прадметамі.

Жанчына памерла. Аб жорсткім забойстве Tut.by распавялі ў пракуратуры Гомельскай вобласці.

Трагедыя адбылася ў верасні мінулага года ў вёсцы Маркоўскае.

«Яна мяне ўвесь час калупала», —

патлумачыў выбух гневу ўжо падчас допытаў абвінавачаны. Мужчына ўзяў капаніцу і ёю стаў збіваць жонку, затым пад руку трапіўся вілкі для чыгуна, вуда. Муж нанёс жонцы больш за 35 удараў, ад атрыманых траўмаў яна памерла.

Раніцай мужчына звярнуўся да суседкі, якая працуе фельчарам, каб тая дапамагла чым-небудзь яго жонцы. Тая толькі канстатавала смерць.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Справа перададзена ў суд.

• Текст доступен на языке: Русский