Найперш удзельнікамі семінара “Здароўе і даўгалецце мужчын 45+” выступаюць раённыя і абласныя СМІ, цэнтральныя спецыялізаваныя СМІ або журналісты, якія пішуць на тэму аховы здароўя і сацыяльную тэму. Кіраўнікі ідэалагічных і іншых падраздзяленняў асноўных прадпрыемстваў Маладзечна, прадстаўнікі устаноў аховы здароўя і сацыяльных арганізацый і службаў.

Мерапрыемства пройдзе 12 красавіка ў дзіцячай школе мастацтваў па вуліцы Прытыцкага, 29.

У свядомасці значнай часткі прадстаўнікоў моцнага полу дзейнічае састарэлая мадэль паводзін: пасля 40 гадоў мужчыны пачынаюць рыхтавацца да пенсіі і спыняюць весці актыўны лад жыцця. У выніку зніжаецца імкненне людзей да самаразвіцця, што, фактычна, падштурхоўвае да дэградацыі.

Задача мерапрыемства – пашырыць веды аўдыторыі аб асноўных дэмаграфічных тэндэнцыях, звязаных са здароўем мужчын 45+, павысіць актуальнасць тэмы ў інфармацыйным полі, наладзіць прамыя кантакты паміж рэгіянальнымі СМІ, прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў горада і экспертамі ў гэтай сферы.

Спікеры семінара

Людміла Жылевіч, галоўны пазаштатны герантолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця).

“Формула актыўнага даўгалецця. Праблематыка высокай мужчынскай смяротнасці ў Беларусі”.

Ігар Віторскі, загадчык уралагічным аддзяленнем УАЗ “Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца”, доктар-уролаг.

“Праблемы мужчын сярэдняга ўзросту”.

Сяргей Скляраў, прэс-сакратар ААТ “Белгазпрамбанк”, фронтмэн блюз-рок гурта “The Road Dogs”.

Прэзентацыя “45+ 120/80. Гісторыя адной перазагрузкі або паскарэнне пераменаў”.

Вікторыя Юадэшка, загадчыца аддзела дэмаграфіі і гендэрных даследаванняў НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

“Беларускія мужчыны 45+. Сацыяльна-дэмаграфічны партрэт”.

Андрэй Эзерын, каардынатар ініцыятывы “Самы час!”, дырэктар СІУ “Гарадское развіццё”

Вынікі даследавання “Вывучэнне мадэляў паводзінаў мужчын ва ўзросце 45+, звязаных з тэмай здароўя”, праведзенага на аснове фокус-групавой дыскусіі з мэтавай аўдыторыяй (18 мужчын ва ўзросце 45+, жыхароў г. Маладзечна);

“Асноўныя памылкі пры падрыхтоўцы журналісцкіх публікацый і інфармацыйных матэрыялаў на тэму актыўнага даўгалецця”.

Як стаць удзельнікам

Удзел бясплатны па рэгістрацыі. Кантакты: (8-017) 242-86-63, (8-044) 707-32-75 або па e-mail: info@urbandev.org, сацыяльна-інфармацыйная ўстанова “Гарадское развіццё”.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках ініцыятывы “Самы час!” праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (БЕЛМЕД), што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

• Текст доступен на языке: Русский