Фота grodnonews.by.

Полымя свету будзе падарожнічаць па Гарадзеншчыне шэсць дзён і аб’яднае тысячы людзей. Пра гэта паведамляе “Гродзенская праўда”. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску ад 21 па 30 чэрвеня.

Інфаграфіка grodnonews.by.

Першым стартам II Еўрапейскіх гульняў, якія ўжо ў чэрвені збяруць у Мінску спартсменаў з 50 краін, можна лічыць эстафету «Полымя свету». У маі агонь II Еўрапейскіх гульняў урачыста запаляць у Рыме. Цырымонія пройдзе ў музейным комплексе Ara Pacis Museum, і ў гэты ж дзень тут прадставяць сімвал акцыі – аліўкавае дрэва.

5-7 мая беларускія альпіністы паднімуць факел «Полымя свету» на вышэйшую кропку Еўропы – Монблан. У суправаджэнні беларускага байкерскага клуба эстафета перасячэ мяжу Беларусі 12 мая. Першай сустрэне гасцей Брэстчына, у Гродна «Полымя свету» прыбудзе 18 мая.

У заключны дзень, 23 мая, «Полымя свету» прывязуць у Залессе, у музей-сядзібу Агінскага на Смаргоншчыне, дзе ў гонар падзеі пройдзе баль. Фінішуе эстафета на Гарадзеншчыне, у аграгарадку Гервяты, ля сцен архітэктурнай жамчужыны Беларусі – Касцёла Святой Троіцы.

На Гродзеншчыне шэсце пройдзе па тэрыторыі сямі раёнаў – Гродзенскага, Ваўкавыскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Лідскага, Смаргонскага, і Астравецкага.

• Текст доступен на языке: Русский