У асноўным без ападкаў і да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя дні ўплыў на надвор’е ў Беларусі будзе аказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, будзе ў асноўным без ападкаў, толькі ў апошні дзень сакавіка не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, распавялі ў Белгідрамеце.

29 сакавіка надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ў начныя і ранішнія гадзіны ва ўсходніх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Раніцай месцамі па краіне чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень 7-13 цяпла.

У суботу ўмовы надвор’я вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 6 градусаў цяпла, днём – плюс 10-17.

31 сакавіка, у нядзелю, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай – слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў цяпла, днём у асноўным – плюс 8-14, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 16 градусаў.

Упершы дзень красавіка пахаладае. Ноччу і раніцай пад уплывам франтальных раздзелаў месцамі па рэспубліцы пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Днём тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у больш халоднай паветранай масе паўночных шырот. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4, днём – 4-10 градусаў вышэй за нуль.

• Текст доступен на языке: Русский