Ілюстрацыйнае фота spring96.org.

Згодна з распараджэннем Вілейскага райвыканкама, суботнік правядуць 30 сакавіка.

Падчас суботніка прывядуць у належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыялы і помнікі воінскай славы, надмагільныя збудаванні на воінскіх пахаваннях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтуюць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя на раённым суботніку, накіруюць на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан помнікаў, сквераў і паркаў, спартыўных аб’ектаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, на расходы, звязаныя з прафілактыкай і ліквідацыяй надзвычайных сітуацый.

• Текст доступен на языке: Русский