Нежылы дом загарэўся на Астравеччыне

Раніцай 27 сакавіка гарэў дом у вёсцы Вераб’і. Пра пажар паведамілі ў Астравецкі РАНС у 9:09. Тэлефанавалі людзі, якія праязжалі побач, яны заўважылі дым з вокнаў дома.

Відавочцы крыкам праверылі, ці ёсць ўнутры людзі, – ім ніхто не адказаў. Ісці ў задымлены дом было небяспечна. Яны адцягнулі далей ад будынка два газавых балона, што былі ўсталяваныя побач з домам.

Да моманту прыбыцця пажарных будынак ужо гарэў адкрытым агнём. У выніку пажару дом цалкам знішчаны.

Устаноўлена, што ў доме ніхто не жыў – гаспадыня памерла два гады таму, сюды толькі зрэдку наведваліся яе ўнукі. Апошні раз адзін з іх быў тут каля тыдня таму – усё было ў парадку. Але нават на час сваёй адсутнасці ўладальнікі не адключалі ў жыллё электразабеспячэнне.

Верагоднай прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне электраправодкі.

• Текст доступен на языке: Русский