Фота ru.sputnik.md.

28 сакавіка ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія ападкі – мокры снег і дождж – магчымыя толькі ў начны час на захадзе краіны. Вецер будзе паўночна-заходні, 3-8 метраў у секунду, паведамляе БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да -7 градусаў, у Брэсцкай вобласці будзе ад 0 да +3 градусаў. У дзённыя гадзіны прагназуюць ад 4 градусаў на ўсходзе Беларусі, да +11 на захадзе.

• Текст доступен на языке: Русский