У Маладзечне затрымалі 17-гадовага хлопца, якога падазраюць ва ўгоне аўтамабіля

На праспекце ў Маладзечне супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўтамабіль BMW 520. Сігнал аб спыненні кіроўца іншамаркі ігнараваць не стаў. Аказалася, дакументаў на аўтамабіль і пасведчання кіроўцы ў яго не было.

Спынілі іншамарку на Гасцінцы каля трох ночы. За рулём быў 17-гадовы гарадскі жыхар. Устанавалі, што непаўнагадовы падпрацоўваў на адной з станцый тэхабслугоўвання ў прыгарадзе Маладзечна.

Фота uvd-mo.gov.by.

Каля 22:30 фігурант, скарыстаўшыся становішчам, завалодаў ключамі ад аўтамабіля BMW, які належыць кліенту СТА, 35-гадоваму жыхару Бялынічаў, што ў Магілёўскай вобласці. Пасля чаго падлетак скраў іншамарку, каб пакатацца па начным горадзе. Так хлопец растлумачыў міліцыі матывы ўчынку.

Калі аўтамабіль спынілі, у машыне знаходзілася дзяўчына.

У дачыненні да фігуранта меру стрымання не абіралі. Як адзначылі ў інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС, у дачыненні да падлетка на працягу мінулага года праводзілася індывідуальная прафілактычная праца ў сувязi з учыненнем правапарушэння па арт. 17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Аднак ён стаў на шлях выпраўлення і больш не знаходзіўся пад наглядам.

Па дадзеным факце праваахоўнікі ўгледжваюць прыкметы злачынства, прадугледжанага першай часткай артыкула «Угон транспартнага сродку або маламернага судна». За падобнае супрацьпраўнае дзеянне максімальная адказнасць – пазбаўленне волі да пяці гадоў.

• Текст доступен на языке: Русский