У Вілейцы за захоўванне марыхуаны затрымалі прадпрымальніка

26 сакавіка ўзбудзілі крымінальную справу па першай частцы артыкула “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”.

Падрабязнасці распавёў оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Вілейскага РАУС Вадзім Бурак:

– 25 сакавіка падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі наркакантролю Вілейкі і Мядзела, сумесна з байцамі АМАП УУС Мінаблвыканкама каля 17:30 затрымалі віляйчаніна 1981 года нараджэння, які без мэты збыту па месцы жыхарства захоўваў небяспечнае рэчыва. Эксперты ўстанавілі, што гэта марыхуана. Таксама канфіскавалі дзве пластыкавыя бутэлькі, прызначаныя для курэння наркотыка.

Па словах Вадзіма Бурака, затрыманы раней быў судзімы, з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам.

• Текст доступен на языке: Русский