Ілюстрацыйнае фота.

У трэцім сезоне інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Прасцей простага” могуць ўдзельнічаюць вучэбныя ўстановы, прадпрыемствы і ўстановы Маладзечанскага раёна, якія працуюць у любой сферы дзейнасці.

Для ўдзелу ў гульні ад кожнай установы вылучаецца каманда з пяці чалавек. Узрост не абмежаваны. На гульні абавязковая прысутнасць груп падтрымкі (не менш за 15 чалавек).

Падчас гульні ўдзельнікам прапануюць адказаць на пытанні з розных сфер дзейнасці, згуляць у асацыяцыі і крыжаванку.

Заяўкі можна падаць да 1 красавіка па Лібава-Роменскай, 71. Ці па электроннай пошце molodrmc@yandex.by з паметкай “Прасцей простага”. Кантактныя нумары: 77-28-52, 8 044 7790784 (Сяргей Віктаравіч).

ПРОЩЕ ПРОСТОГО (ЗАЯВКА).

• Текст доступен на языке: Русский