Мерапрыемства пройдзе 30 сакавіка ад 10 да 14 гадзін у вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце.

Яго праводзіць дабрачынны дзіцячы фонд «Белы бусел» у рамках праекта «Праграма сацыяльнай адаптацыі для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Арганізатары ладзяць штогадовую паездку з цікавымі прадстаўнікамі розных прафесій, якія праводзяць для дзяцей навучальныя майстар-класы. Такія заняткі дапамагаюць дзецям з цяжкім лёсам стаць больш сацыяльнымі, правільна выбраць свой жыццёвы шлях.

Праграма ўжо дае свае вынікі, дзеці цікавяцца і выбіраюць падыходзячую прафесію і паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Дзеці-выпускнікі самі вызначаюць напрамкі, па якіх хочуць атрымліваць спецыяльнасці і просяць запрасіць прадстаўнікоў прафесіі.

У праграме мерапрыемства

  • Дзеці школы-інтэрната пазнаёмяцца з працай эвакуатаршчыка, навучацца пры дапамозе спецыяльнага транспартнага сродку буксіраваць транспартны сродак. Супрацоўнікі каманды «Аўтадапамога 7-543» правядуць майстар-клас для ўсіх ахвотных перад асноўнымі майстар-класамі.
  • Майстар-клас па стварэнні кнігі. Дзеці з кіраўніком Васілюк Інай Валер’еўнай выберуць гісторыю для кнігі, намалююць старонкі, ламінуюць іх і створаць сваю кнігу.
  • Уводзіны ў прафесію будаўнік. Белікаў Аляксей і Белікава Дар’я выступяць з тэмай будаўніцтва, правядуць прэзентацыю аб будаўнічым бізнесе, раскажуць пра сваю арганізацыю, аб розных спецыяльнасцях, аб тым, каго бяруць на працу.
  • Уводзіны ў прафесію пекар. Прадстаўнік прафесіі Артур Чальцоў раскажа пра перспектывы ў прафесіі, наколькі гэта цікавы, творчы і прыбытковы занятак. Пакажа прыклады гатовых хлебабулачных вырабаў.
  • Прыгажосць і догляд для дзяўчынак. Бьюці студыя Святланы Марук у асобе Алёны Шапіра правядзе майстар-клас для дзяўчынак па базавым доглядзе за скурай, а таксама нанясенні нюд-макіяжу і ўвядзенне ў прафесію візажыст. Пасля яго дзяўчынкі з мінімальным наборам інструментаў і з багажом ведаў, атрыманых на майстар-класе, змогуць усё паўтарыць самі.

Пройдзе акцыя «Падвешаная кніга»

Кампанія «Аспект Бел» («Читатель.бай») сумесна з Фондам дапамогі дзецям «Белы Бусел» запусцілі добрую і важную акцыю «Падвешаная кніга». Першая партыя кніг дастанецца вілейскаму інтэрнату.

Дзякуючы падораным кнігам, дзеці, якія засталіся без бацькоўскага цяпла і клопату, змогуць акунуцца ў свет выдуманай рэальнасці, пабыць героямі дзіўных гісторый, перажыць цэлы спектр яркіх эмоцый.

Каб «падвесіць кнігу», пераходзьце на сайт Читатель.бай, выбірайце ў каталогу любую ўпадабаную літаратуру і дадавайце ў кошык. Не забудзьцеся ў полі «Падары кнігу дзецям з інтэрната» (пад кнопкай «У кошык») паставіць птушачку і аформіць заказ.

Такім чынам, аплачаны вамі падарунак будзе адкладзены і яго перададуць падапечным нашага Фонду.

Фонд “Белы Бусел” дапамагае дзеткам – пацыентам анкацэнтра ў Бараўлянах, дзеткам дамоў-інтэрнатаў у Вілейцы і Наваградку з цяжкімі парушэннямі маўлення, а таксама дзеткам Асіповіцкай спецшколы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата.

Па традыцыі добрая сустрэча завершыцца чаяваннем і дэгустацыяй салодкіх падарункаў.

• Текст доступен на языке: Русский