Журы ацэньвае працы ўдзельнікаў. Фота uomoik.gov.by.

Закончыўся абласны этап Рэспубліканскага злета вынаходнікаў і рацыяналізатараў сярод навучэнцаў і выкладчыкаў.

Сярод пераможцаў ёсць прадстаўнікі Маладзечна і Валожына.

У конкурсе «Лепшы сродак навучання» першае месца зяняў навучэнец Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Раман Лазараў. Пад кіраўніцтвам педагога Кацярыны Ілюковіч ён зрабіў макет сістэмы ахоўна-пажарнай сігналізацыі аб’екта.

Трэцяе месца ў конкурсе ў навучэнца той жа ўстановы Паўла Самуліса. Яго праца – навучальна-наглядны дапаможнік па энергазберажэнні. Кіраўнік – Ігар Галавач.

Першае месца ў конкурсе «Эканомія энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» заняла выкладчыца Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Аксана Селятыцкая з мадэллю сістэмы сонечнага энергазабеспячэння.

У конкурсе «Свет адкрыццяў» (накірунак «Будаўніцтва») другое месца заняў Аляксандр Цаюн, педагог дадатковага навучання Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Ён зрабіў станок для заточкі фугавальных нажоў.

 

• Текст доступен на языке: Русский