Фота worldartdalia.blogspot.com.

30 сакавіка ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча правядуць творчую сустрэчу з Аленай Генбург ў рамках персанальнай выставы жывапісу маладой мастачкі «Час ідзе…».

Алена Генбург нарадзілася ў 1999 годзе ў горадзе Ліепая ў Латвіі. Затым сям’я пераехала на Вілейшчыну ў Вязынь. Тут Алена пайшла ў Вязынскую сярэднюю школу.

У школе пачала займацца ў студыі выяўленчага мастацтва «Завязь» пад кіраўніцтвам Сяргея Храпіна. Менавіта заняткі ў студыі і вызначылі ее будучыню, расказала «Рэгіянальнай газеце» старшы навуковы супрацоўнік музея Мар’яна Арцемянкова.

Пасля заканчэння школы ў 2015 годзе Алена Генбург паступае ў Мінскую гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка на спецыяльнасць «Жывапіс».

У гады навучання ўдзельнічала ў розных конкурсах: «На сваёй зямлі», «АрхНавацыя», «Беларускі зялёны крыж».

У 2017 годзе ўдзельнічала ў выставе «500 гадоў з дня перакладу Францыска Скарыны «Псалтыр» на старабеларускую мову» ў Палацы мастацтваў у Мінску.

Летась Алена Генбург скончыла Мінскую гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыкана. Жыве і працуе ў Мінску.

Усіх, хто хоча пазнаеміцца з творчасцю Алены Генбург, запрашаюць на творчую сустрэчу.

Яе зладзяць 30 красавіка, а 15 гадзіне, у выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея па адрасе: плошча Свабоды, 1 телефон: 8 (01771) 5 41 47.