Салдата, які 10 дзён таму збег з вайсковай часткі ў Печах, знайшлі пад Смалявічамі – ён жывы і здаровы

Радавога Аляксандра Неўмяржыцкага, які самавольна пакінуў вайсковую частку ў Печах 19 сакавіка, затрымалі сёння каля 11:00 у пасёлку Дарожны Смалявіцкага раёна прадстаўнікі Барысаўскай ваеннай камендатуры, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Па папярэдніх дадзеных самавольнае пакіданне часці не звязана з якімі-небудзь супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да гэтага вайскоўца.

Прававую ацэнку правапарушэння дадуць у рамках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай камандзірам вайсковай часткі 22 сакавіка па артыкуле 445 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

• Текст доступен на языке: Русский