Фота cian.ru.

У Беларусі базавая арэндная велічыня ад 1 красавіка вырасце да 16 рублёў 90 капеек. Яе рост прадугледжаны пастановай Саўміна 27 сакавіка  № 197, піша finance.tut.by.

У апошні раз базавую арэндную велічыню падвышалі 1 красавіка мінулага года – да 16 рублёў 11 капеек, а да гэтага – 1 красавіка 2017 года (да 15,2 рубля).

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці.

Гэта тычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый належыць Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

 

• Текст доступен на языке: Русский