12 выездаў за выхадныя: на Вілейшчыне выратавальнікі тушаць смецце і траву

Вясна – традыцыйны час, калі выратавальнікаў выклікаюць тушыць запаленае смецце і сухую траву.

У выхадныя, 30 і 31 сакавіка, работнікі вілейскага РАНС выязджалі на такія тушэнні 12 разоў.

– Восем разоў выязджалі ў суботу і чатыры разы ў нядзелю, – расказаў карэспандэнту інжынер групы нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк.

У нядзелю ўзгаранні былі ў Куранецкім і Хаценчыцкім сельсаветах.

Выратавальнікі папярэджваюць, што спальванне смецця і травы караецца па закону як папярэджаннем, так і штрафам.

Напрыклад, за спальванне сухой травы можна заплаціць ад ад 255 да 1020 рублёў.

 

• Текст доступен на языке: Русский