Ілюстрацыйнае фота tvtomsk.ru.

У Беларусі 1 красавіка прагназуецца да 10 градусаў цяпла, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У краіне чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўночна-заходнім парывістым. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 4-10 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский