Фота mr-rf.ru.

Дэлегацыя Міншчыны паўдзельнічала ў падвядзенні вынікаў конкурсу «Энергамарафон-2018» у Гродне. Спецыяльнымі прызамі там адзначылі прыдстаўнікоў Вілейшчыны.

Калектыў Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця атрымаў ад Дэпартамента па энергаэфектыўнасці дыплом удзельніка і сертыфікат на 10 000 рублёў.

Каштоўны падарунак атрымала і вучаніца вілейскай пачатковай школы №6 Сафія Летка.

Ільянцы прадставілі працу «Рэалізацыя мэт устойлівага развіцця праз арганізацыю практыка-арыентаванага падыходу ў адукацыйным працэсе».

Сафія Летка з шостай школы прадставіла відэаролік «Наперад з намі ў будучыню».

Гэтыя працы занялі першыя месцы на абласным этапе.