Красавік – традыцыйны месяц навядзення парадку на зямлі.

Сёлета ў Мядзельскім раёне акрамя звычайных мерапрыемстваў вырашылі праверыць насельнікаў фермаў раёна, расказалі ў аддзеле эканомікі райвыканкама.

Буйнарагатых жывёл правераць на наяўнасць усіх патрэбных прышчэпак, колькасць надояў. Асаблівую ўвагу звернуць на знешнюю чысціню кароў.

У выпадках знаходжання на гаспадарках нямытых кароў да кіраўнікоў будуць прымененыя меры пакарання.

 

* Гэтая навіна – жарт. Павесяліцеся сёння, і няхай у вашым жыцці будзе больш месцаў на ўсмешкі. Віншуем з 1 красавіка!