На Вілейшчыне гарэў дом. Маці з дачкой паспелі выйсці

Пажар здарыўся пасля дзевяці раніцы ў вёсцы Залазоўе, што ў даўгінаўскім сельсавеце.

Першымі агонь заўважылі суседзі. Яны і патэлефанавалі ў РАНС. Адкрытым полымем гарэў дах на жылым доме. Гаспадары, 84-гадовая маці і 52-гадовая дачка паспелі выйсці самастойна.

Агонь знішчыў 20 квадратных метраў даху. Маёмасць не пацярпела.

• Текст доступен на языке: Русский