У Смаргоні машына збіла падлетка. У яго – пералом рукі

ДТЗ адбылося ўчора.

14-гадовы хлопчык з роварам у руках пераходзіў вуліцу Леніна па пешаходным пераходзе. У гэты час кіроўца  «Форда» з вуліцы Сініцкага паварочваў налева.

Атрымалася так, што машына штурхнула хлопчыка на асфальт і той зламаў руку.

• Текст доступен на языке: Русский